Пакупніцкая здольнасць беларусаў знізілася на 226 кг цукру
Гэта канстатуе намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Кангро.
Так, па звестках Белстата, у снежні 2010 года на сярэднемесячны заробак можна было набыць 885 кілаграмаў хлеба, а ў траўні 2011 года — 817. Адпаведна, раней можна было набыць 265 літраў алею, а ў траўні — толькі 191 літр. На сярэдні заробак беларусаў у траўні можна было набыць свініны — на 16 кілаграмаў, бульбы — на 72, а цукру — на 226 кілаграмаў меней, чым летась у снежні, перадае БелаПАН.