Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне па КСАР

На пасяджэнні дзевятай сесіі ў чацвер у Мінску дэпутаты ратыфікавалі пагадненне аб статусе фарміраванняў сіл сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, паведамляе “Інтэрфакс”.

Пагадненне па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання прадугледжвае магчымасць увядзення войскаў на тэрыторыю краін-удзельніц АДКБ.