Палата прадстаўнікоў ухваліла "каменданцкую гадзіну" для падлеткаў

Як паведаміў намеснік генпракурора Аляксей Стук, непаўналетнім да 14 гадоў забароняць быць у такіх месцах без дарослых з 22-й да 6-й гадзіны. Для непаўналетніх ад 14 да 16 гадоў "каменданцкая гадзіна" пачне дзейнічаць з 23.00, адзначае БелаПАН.

Бацькі ці апекуны будуць несці адказнасць за невыкананне такога абмежавання.