Палаючы паветраны шар з турыстамі падае на зямлю (відэа)
У інтэрнэце з'явілася відэа трагедыі, якая ўчора адбылася ў Егіпце.
Над Луксорам на вышыні 300 метраў загарэўся паветраны шар, загінулі 18 турыстаў. Відавочцы яго падзення знялі на відэа момант надзвычайнага здарэння, адзначае РІА "Новости".
Дарэчы, гэта не першы інцыдэнт, звязаны з палётамі на паветраным шары ў
Егіпце. У красавіку 2008 года сем турыстаў пацярпелі пры аналагічным
падзенні паветранага шара. Таксама ўвесну 2009 года 16 чалавек
пацярпелі, калі аэрастат аблятаў старажытнаегіпецкі храм Луксора і
зачапіў тэлефонныя драты.
Палёты на паветраных шарах у Егіпце
ладзяць для турыстаў, каб яны маглі нацешыцца панарамным аглядам
наваколляў з помнікамі старажытнай гісторыі.
Фота — AFP