Палестынцы ехалі на возе ва Украіну праз Беларусь (фота)
Дзесяць нелегалаў затрымалі каля ўкраінска-беларускай мяжы.
Як паведамляе сайт tomin.by, украінскія памежнікі затрымалі пяцёх мужчын, чатырох жанчын і чатырохгадовае дзіця ў Шацкім раёне на Валыні. Ноччу яны спрабавалі патрапіць з Беларусі ва Украіну ў абыход пункту пропуску.
Высветлілася, што парушальнікі мяжы — грамадзяне Палестыны, а вёў іх мясцовы жыхар. Украінец патлумачыў, што напярэдадні замежнікі прапанавалі яму за ўзнагароду перавезці іх з Беларусі на ўкраінскі бок.
Фота Дзяржаўнай памежнай службы Украіны