Паліцыя Грэцыі ўзяла штурмам дэпо афінскага метрапалітэна
Так паліцыянты паспрабавалі спыніць страйк, які на 9 дзён паралізаваў транспартную сістэму сталіцы.
Паліцыя вырашыла пайсці на штурм пасля таго, як урад Грэцыі абвясціў пра неабходнасць прыцягнуць да адказнасці страйкоўцаў. У чацвер увечары каля дэпо пачалі будаваць барыкады, якія паліцыі давялося пераадольваць у пятніцу, перадае РБК. Падчас штурму страйкоўцы практычна не аказалі супраціву.
Страйк метрапалітэнаўцаў і кіроўцаў аўтобусаў звязаны з рашэннем урада перагледзець працоўныя кантракты дзеля эканоміі. Прафсаюзы сцвярджаюць, што ў выніку такога перагляду заробкі знізяцца на 25%.
Фота — bigpicture.ru