Палітэмігранты заклікаюць ЕС узмацніць санкцыі супраць Мінска

Як паведамляе БелаПАН, пад заявай падпісаліся Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве, Таварыства беларускай культуры ў Літве, Беларускі дом у Варшаве, Беларускі цэнтр ва Украіне, Офіс беларускай палітычнай эміграцыі (Бельгія), грамадзянская кампанія Free Belarus Now (Вялікабрытанія), фонд "Мы памятаем" (ЗША), Кардынацыйны цэнтр у Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасці, "Саюз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў).

Нагадаем, кіраўніца офісу "За дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская агучыла прапанову выключыць з "чорнага спісу" Еўрасаюзу рэктараў дзяржаўных ВНУ, бізнэсмэна Пефціева і некаторых іншых асобаў.

У сумеснай заяве беларускіх палітэмігрантаў гэтая інцыятыва называецца "безадказнай і амаральнай". Сярод іншага, аўтары патрабуюць ад "Офіса за дэмакратычную Беларусь" тлумачэнняў "з нагоды лабіраванні інтарэсаў зброевага барона Уладзіміра Пефціева". Таксама яны заклікаюць унесці ў "чорны спіс"  асобаў, адказных за рэпрэсіі супраць палітвязняў.