Палітолаг: Нават калі Макея пусцяць у ЕС, дэмакратызацыі гэта не дапаможа

На думку палітолага, ёсць вялікая верагоднасць, што міністра замежных справаў выкрасляць са спісу неўязных у ЕС. І паспрыяць гэтаму можа саміт "Усходняга партнёрства", які адбудзецца ў лістападзе ў Вільні.

Андрэй Ягораў: "Да саміту "Усходняга партнёрства" будуць патрэбныя даволі шчыльныя кансультацыі на дастаткова высокім узроўні з беларускім бока. Каб зразумець урэшце, у чым складаецца сітуацыя і ці магчымыя нейкія пазітыўныя крокі з боку Беларусі. І тады, адпаведна, будзе вызначацца ўзровень прадстаўніцтва Беларусі на саміце. І таму выглядае лагічна, каб міністра замежных спраў хаця б часова выключылі з гэтых спісаў".

І хаця гэты крок ніяк не паўплывае на дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, але эксперт лічыць яго неабходным. Іначай, кажа Ягораў, перамовы з Беларуссю могуць ісці толькі патаемна, альбо на дастаткова нізкім узроўні.