Палітвязень Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэсту
Як выявілася, гэта адбылося яшчэ 8 мая — у дзень, калі яго этапавалі з Мінску ў віцебскі СІЗА.
Пра аднаўленне галадоўкі паведамляе "Витебский курьер" са спасылкай на яго жонку Алену Каваленку. Па словах жонкі, палітвязень зноў пачаў галадаць, бо яго кінулі ў тую самую камеру, дзе трымалі напачатку. У гэтай камеры, кажа Каваленка, яго кармілі пасля 30-дзённай галадоўкі ўзмоцненай ежай і пры гэтым знялі брудны і зняважлівы відэаролік.
Алена Каваленка кажа, што ў мужа, відаць, цяжкая форма анеміі, яго фізічны стан такі, што ён мусіць знаходзіцца ў шпіталі, а не ў турэмнай камеры. Аднак на ўсе звароты пра медычную дапамогу Каваленкі атрымалі адмову.
Узнаўляючы галадоўку, Каваленка патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў, свабоднага выкарыстання нацыянальнай сімволікі, справядлівага і незалежнага суда.
Нагадаем, што Каваленку асудзілі за парушэнне так званай "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за ўзняты на навагодняй ёлцы Віцебска нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
На фота kurier.me: Так выглядаў Сяргей Каваленка падчас выхаду з галадоўкі ў Мінску.