Палітвязню Міколу Статкевічу дазволілі сустрэцца са святаром

Cустрэча адбылася 1 лістапада. У лісце Статкевіч адзначае, што яе яму абяцалі больш за месяц таму, але не давалі дазволу.

"Ён піша, што святар малады, але вельмі дасціпны і прыязны, нядаўна браў удзел у дыскусіі пра казіно на БТ", — цытуе словы жонкі палітвязня, Марыны Адамовіч Радыё Свабода.

Нагадаем, што Мікола Статкевіч — апошні з арыштаваных экс-кандыдатаў у прэзідэнты 2010 года. Ён быў асуджаны на шэсць гадоў зняволення, нібыта, за "арганізацыю масавых беспарадкаў". Статкевіч знаходзіцца ў магілёўскай турме.

Фота — bymedia.net