Беларусы болей п’юць гарэлкі і меней — “чарнілаў”

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, са студзеня па верасень прадалі 8 мільёнаў 965,2 тысячы дал гэтага напою, а таксама 26 мільёнаў 428 тысяч дал піва, 1 мільён 458 тысяч дал лікёра-гарэлачных вырабаў, 2 мільёны 310,2 тысячы дал вінаградных він і 8 мільёнаў 847,8 тысячы дал пладова-ягадных. Прычым продаж пладова-ягадных він скарацілася на 28,5%, пішуць naviny.by