Палякі Беларусі не атрымаюць кампенсацыю ад Польшчы за савецкія рэпрэсіі

Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў такое палажэнне згодным з Канстытуцыяй. Як піша сайт wpolityce.pl, атрымаць кампенсацыю могуць толькі грамадзяне Польшчы, якія былі рэпрэсаваныя за сваю дзейнасць у перыяд з 1944 па 1956 год.

Генеральны пракурор Польшчы Анджэй Сарамет у сваю чаргу лічыць, што гэтае спрэчнае палажэнне не адпавядае прынцыпам роўнасці перад законам. Адзінай прычынай яго прыняцця можа быць страх перад тым, што занадта шмат палякаў "з Усходу" папросяць кампенсацыі за савецкія рэпрэсіі.

Фота — bymedia.net