Памёр амерыканскі пісьменнік і палітолаг Гор Відал
Ён сканаў у сваёй кватэры ад наступстваў запалення лёгкіх на 87-м годзе жыцця.
За сваё жыццё Гор Відал напісаў больш за 20 раманаў, самыя вядомыя з якіх — гістарычныя сагі “Лінкальн”, “Віцэ-прэзідэнт Бэры”, “Імперыя”, “Галівуд”. З-пад яго пяра выйшла мноства эсэ на тэмы літаратуры, культуры, палітыкі і сэксу.
Таксама Гор Відал вядомы як палітык і палітолаг. У 1960 годзе ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад дэмакратаў, а ў 1960-я — 1970-я выступаў у якасці палітычнага каментатара.
Гор Відал актыўна крытыкаваў палітычную сістэму ЗША, якую ён называў “паліцэйскай дзяржавай”. Пісьменнік прадказваў, што неўзабаве Злучаныя Штаты ператворацца ў ваенную дыктатуру.