Памёр беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў

Па звестках БЕЛТА, Беларускі саюз мастакоў хадайнічае, каб вядомага скульптара пахавалі на Усходніх могілках сталіцы.

Скульптуры Уладзіміра Жбанава можна пабачыць у Мінску ды іншых гарадах — Бабруйску, Магілёве, Дзюсельдорфе ды інш. Сярод самых вядомых працаў на мінскіх вуліцах — "Дзяўчынка з парасонам", "Дойлід" (пляц Незалежнасці), "Экіпаж" (каля мінскай ратушы).