Памёр дзеяч беларускай дыяспары Міхась Лужынскі
Смерць напаткала яго ў лякарні ў Санкт-Пецярбурзе, дзе ён знаходзіўся з турыстычнай групай. Верагодна, ён меў наведаць таксама і Беларусь.
Міхась Лужынскі нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Кабылкі пад Маладзечнам. У часы Другой сусветнай вайны вучыўся ў гандлёвай школе ў Маладзечне, дырэктарам якой быў Барыс Кіт. Быў сябрам Саюзу Беларускай Моладзі. Быў вывезены ў Нямеччыну, адкуль у 1949 годзе эміграваў у Аўстралію.
Ад самага пачатку Міхась Лужынскі актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў сябрам Беларускага Аб’яднання ў Аўстраліі, узначальваў Беларускае Аб’еднанне ў Новай Паўднёвай Валіі, рэдагаваў часопіс “Новае жыцьцё”, быў старшынём Беларускага грамадска-культурнага клубу, піша "Наша Ніва".