Памерла вядомая расійская спявачка, ураджэнка Беларусі
Марыя Пахоменка, выканаўца песень "Стаяць дзяўчынкі" і "Школьны вальс", памерла 8 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу на 76-м годзе жыцця.
Пра гэта паведамляе РИА Новости. Тыдзень таму ў яе раптам абвастрыўся кашаль, але лекары доўга не маглі паставіць дыягназ. У выніку высвятлілася, што ў Пахоменка пнеўманія. Стан артысткі хутка пагоршыўся і медыкі нічога не змаглі зрабіць.
Спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі Расіі 10 сакавіка выказаў расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзяў.
Пахоменка нарадзілася 25 сакавіка 1937 года ў вёсцы Лютня Краснапольскага раёна Беларусі (цяпер Магілёўская вобласць).
Спявачка запісала дзесяць дыскаў і зняла на тэлебачанні шэсць музычных фільмаў, вяла тэлеперадачу "Запрашае Марыя Пахоменка".
У 1999 годзе была ўганараваная званнем народнай артысткі Расіі.