Памежнікі абстралялі нелегалаў

Як інфармуе БелаПАН, за паўкіламетра ад літоўскай мяжы памежнікі выявілі трох невядомых. Ахоўнікі мяжы запатрабавалі прад'явіць дакументы, якія сведчаць асобу, і дазвол на права знаходжанняі ў памежнай зоне. У адказ на гэта невядомыя паспрабавалі пагражаць нажом і ледзь не занялі "кругавую абарону". Нарад папярэдзіў іх пра магчымасць ужывання зброі. Аднак нелегалы праігнаравалі вуснае папярэджанне. І толькі пасля аўтаматнай чаргі ў паветра яны кінулі зброю і леглі на зямлю.

Затрыманымі апынуліся грамадзяне Расіі, жыхары Чачні — ім па 20-30 гадоў. Акрамя нажа і пашпартоў у парушальнікаў забралі дзве ёмістасці з зеляністым рэчывам. Мяркуецца, што гэта насвай.

Фота — belarmy.by