Памежнікі вывудзілі з Віліі 52 скрыні цыгарэт

У скрынях было ажно 26 тысяч пачак цыгарэт. Іх знайшлі пры дапамозе службовага сабакі і партатыўнага цеплавізара, паведамляе БЕЛТА. Цыгарэты дасталі з вады і адправілі ў аддзяленне памежнай службы “Ашмяны”. Згодна з папярэднімі падлікамі, кошт гэтага “тытунёвага сплаву” перавышае 36 мільёнаў рублёў.