Паміж Мінскам і Вільняй будуць хадзіць двухпавярховыя цягнікі
Пра гэта паведамілі на працоўнай сустрэчы работнікаў турызма Літвы.
Двухпавярховыя цягнікі ўжо купленыя, яны пачнуць курсіраваць паміж сталіцамі Літвы і Беларусі з лета. Павялічыцца і колькасць рэйсаў.
"Ежедневник" нагадвае, што летась суседнюю краіну наведалі 380 тысяч беларускіх турыстаў. Сёлета ў Літве чакаюць ужо 400 тысяч. Беларускі турыст за паездку ў сярэднім траціць 450 долараў.