Памяць загінулых у вайну габрэяў ушанавалі “Маршам жыцця”
Акцыя з такой назвай прайшла ў Мінску. Такі ж самы марш правялі і ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе ў часе апошняй вайны быў Халакост.
У жалобным шэсці ў Мінску ўзялі ўдзел людзі розных нацыянальнасцяў. Сярод іх былі ізраільцяне. Іхнія продкі паходзяць з Беларусі, ваявалі на франтах і ў партызанскіх атрадах, загінулі ў гета. На “Маршы жыцця” было больш за 50 замежных гасцей, паведамляе “Наша ніва”.
Маршрут шэсця пралягаў па вуліцах былога мінскага гета. Калона, захоўваючы маўчанне, прайшла ад мемарыяльных знакаў на вуліцы Сухой, 11 да мемарыяльнага комплексу "Яма". Апоўдні там прайшоў жалобны мітынг.