Памёр самы вялікі ў свеце кракадзіл (фота, відэа)
Ён меў мянушку Лалонг і быў унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса як самы доўгі кракадзіл, які жыў у няволі.
Яго даўжыня складала 6 метраў 17 сантыметраў, а вага перавышала тону. Лалонг жыў на Філіпінах у заапарку ў горадзе Бунаван. Мяркуецца, што прычынай смерці кракадзіла стала нязвыкла халоднае надвор'е ў гэтым рэгіёне.
Лалонга злавілі ў верасні 2011 года пасля трох тыдняў палявання. Мяркуецца, што ён нападаў на людзей і яго ахвярай стаў, як мінімум, адзін чалавек, інфармуе агенцтва Associated Press.
Памёр самы доўгі кот у свеце (фота, відэа)



Фота — AFP