Папа Францішак адслужыў сваю першую велікодную імшу
Святочнае набажэнства пад кіраўніцтвам новага пантыфіка прайшло 31 сакавіка ў Рыме на плошчы Святога Пятра.
Папа Францішак таксама выступіў з пасланне да “Горада і свету” (Urbi et orbi). Гэтае ўрачыстае дабраславенне, звернутае да Рыма і ўсяго каталіцкага свету, выслухалі дзясяткі тысяч пілігрымаў, перадае ВВС.
Пантыфік асаблівую ўвагу надаў пошуку міра ў зонах канфліктаў і згадаў пра Блізкі Усход і Сірыю, а таксама Ірак, Конга і Цэнтральнаафрыканскую рэспубліку, карэйскую паўвыспу.
У сваім велікодным звароце папа Францішак сказаў, што “свет раздзірае прага нажывы і лёгкага ўзбагачэння”. Ён назваў гандаль людзьмі “самай распаўсюджанай формай рабства ў ХХІ стагоддзі” і асудзіў “насілле, выкліканае наркагандлем і бязлітаснай эксплуатацыяй прыродных рэсурсаў”.