Папа Рымскі наведвае Кубу, ён сустрэўся з Раулем Кастра

Каля гадзіны Бенедыкт XVI размаўляў з кіраўніком Дзяржсавета і старшынём Саўміну Раулем Кастра. Пра што ішла гаворка, дакладна невядома. У сераду на галоўнай плошчы Гаваны мусіць адбыцца урачыстае набажэнства з удзелам Папы Рымскага, інфармуе ИТАР-ТАСС.

Фота — AP