Папа Рымскі заклікаў кубінцаў шукаць "сапраўдную свабоду"

Як паведамляе ВВС, Бенедыкт XVI таксама раскрытыкаваў амерыканскае гандлёвае эмбарга супраць Кубы. Па яго словах, ад яго кубінцы зазнаюць незаслужаныя выпрабаванні і яно не спрыяе пабудове абноўленага і гарманічнага грамадства. Паслухаць Папу прыйшлі сотні тысяч жыхароў Кубы.

Падчас свайго трохдзённага візіту на Кубу Папа Рымскі неаднаразова звяртаўся да тэмы волі. Яшчэ да прыбыцця на Кубу пантыфік заявіў, што камунізм не суадносіцца з рэальнасцю, і адзначыў, што ўладам у Гаване неабходна знайсці новую эканамічную мадэль.

Падчас сустрэчы з Раулем Кастра Бенедыкт XVI выказаўся за тое, каб царква магла адыгрываць больш актыўную ролю ў жыцці кубінцаў.