Папулярны сярод беларусаў літоўскі банк спыніў сваю дзейнасць
Нацбанк Літвы прыняў рашэнне часова закрыць банк Snoras.
Каб захаваць яго маёмасць і абараніць кліентаў, прызначаны часовы адміністратар. Рэгулятар абяцае аднавіць дзейнасць банка ў бліжэйшы панядзелак і супакойвае, што ўклады кліентаў застрахаваныя. Цалкам магчыма, што акцыі Snoras перададуць Нацбанку.
Рашэнне пра спыненне дзейнасці прынялі пасля ацэнкі фінансавага стану банка Snoras. Паводле вынікаў апошняй праверкі, якасць маёмасці гэтай установы кепская, рызыка крэдытавання ацэньвалася безадказна, паведамляе delfi.lt