У Вільню пусцяць трэці цягнік, а мытня будзе на вакзале
Цяпер памежна-мытныя працэдуры адбываюцца на памежнай літоўскай станцыі Кяна.
Ад траўня 2013-га пасажыры цягніка, які курсіруе паміж сталіцамі Беларусі і Літвы, будуць праходзіць мытню на Віленскім чыгуначным вакзале. Дзякуючы гэтаму новаўвядзенню час шляху скароціцца з трох да дзвюх з паловай гадзінаў.
Як паведамляе БЕЛТА, з канца траўня замест дзвюх на маршруце Вільня — Мінск пачнуць курсіраваць тры цягнікі.
Фота — rzd.com