Пасля падзення курса гамяльчане перасталі несці долары ў абменнікі

Нагадаем, што ўчора курс знізіўся адразу на 400 рублёў. І колькасць ахвочых здаць валюту адразу зменшылася. Пра гэтую тэндэнцыю БЕЛТА паведамілі адразу ў трох крыніцах — Гомельскім упраўленні Нацбанку, мясцовых філіях "Белаграпрамбанку" і "БПС-Банку".

У большасці гомельскіх абменнікаў зараз курс куплі долараў ЗША складае цяпер 7200-7300 рублёў.

Банкаўскія работнікі кажуць, што ў бліжэйшыя дні курс валюты будзе паніжацца, бо прадпрыемствы мусяць выплочваць заробкі работнікам.А на гэта спатрэбяцца дадатковыя сумы беларускіх рублёў.