Пасля вобыску ў "Борисовских новостях" застаўся толькі чайнік
Ператрус у рэдакцыі газеты "Борисовские новости" скончыўся канфіскацыяй ўсёй аргтэхнікі.
Пасля гэтага следчыя Барысаўскага РУУС адправіліся з ператрусам дадому да рэдактара газеты Анатоля Букаса.
Як расказаў БелаПАН супрацоўнік газеты Алесь Нікалайчанка, "ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Але ў мяне склалася ўражанне, што следчых цікавіла ўсё, што звязана з выхадам газеты".
Паводле яго слоў, "канфіскаваныя не толькі сістэмныя блокі камп'ютараў. Канфіскаваныя кампа'ютарныя мышы, клавіятуры, маніторы. Забралі нават прынтар і тэлефон-факс. Усё, што ў нас тут засталося з электрапрыбораў, — гэта электрычны чайнік".