Патрыярх Кірыл увесь час моліцца за Святую Русь

Аб гэтым ён распавёў у інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму каналу Украіны.

Кірыл: “Мы ўсе сфармаваліся духоўна і культурна як народы, як народ Святой Русі з нашай агульнай традыцыі. Гэта і ёсць наш духоўны, культурны і маральны падмурак. І вось гэта павінны ўсведамляць у першую чаргу палітыкі. Я малюся, каб надбудова над тым магутным агульным духоўным падмуркам, закладзеным вялікай праваслаўнай традыцыяй, на якой выраслі нашы народы, сфармавалася наша культура, сфармаваўся вобраз чалавека — грамадзяніна Святой Русі, каб надбудова ніколі не разбурыла падмурак".