Паўночная Карэя: нашыя ракеты накіраваныя супраць ворага — ЗША

"Падчас новай фазы нашага супрацьстаяння з ЗША мы не хаваем той факт, што спадарожнікі і ракеты далёкага дзеяння, якія мы будзем працягваць запускаць, будуць накіраваныя супраць нашага заклятага ворага — ЗША", — гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай абароны КНДР.

Нагадаем, у аўторак Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю з асуджэннем нядаўняга запуску ў Паўночнай Карэі ракеты са спадарожнікам, якая можа несці ядзерную боегалоўку. Быў пашыраны спіс арганізацый і асобаў у КНДР, якія трапляюць пад уведзеныя раней эканамічныя санкцыі. Аднак гэтая краіна ад сваіх планаў адмаўляцца не збіраецца.

Фота — AFP