Паўночная Рада адклала супрацоўніцтва з Беларуссю
Супрацоўніцтва будзе адноўленае толькі тады, калі палітычная сітуацыя палепшыцца і будуць вызваленыя палітвязні.
У лісце на імя спікера парламента ў Мінску, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дацкі Прэзідэнт Паўночнай Рады, Хенрык Дам Крыстэнсэн, паведаміў, што адклаў запланаваны візіт-навучанне для палітыкаў з Беларусі. Супрацоўніцтва будзе адноўленае толькі тады, калі палітычная сітуацыя палепшыцца і будуць вызваленыя палітвязні.
Паўночная Рада выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з арыштам шматлікіх апазіцыйных палітыкаў. На студзеньскай сустрэчы Прэзідыума Паўночнай Рады была дасягнутая дамоўленасць працягваць падтрымку развіццю дэмакратыі ў Беларусі, але адкласці запланаваны візіт-навучанне для палітыкаў з Беларусі.
Нагадаем, Паўночная Рада ў партнёрстве з Балтыйскай асамблеяй, пачынаючы з 2007 года, арганізавала шэраг круглых сталоў, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі як парламента, так і апазіцыйных партыяў.
Азнаямленчую паездку таксама планавалася арганізаваць аналагічным чынам для прадстаўнікоў парламента і апазіцыйных партыяў Беларусі, паведамляе прэс-служба БХД.