Павел Барадзін паруліў 320-тонным БелАЗам
Хадавыя якасці самазвала грузападымальнасцю 320 тон Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы праверыў сёння ў часе візіту на Беларускі аўтазавод.
Высокага госця суправаджалі старшыня Жодзінскага гарвыканкама Міхаіл Амельянчук і гендырэктар прадпрыемства Пётр Пархомчык.
За руль БелАЗа Павел Барадзін сеў на выпрабавальным палігоне. "Унікальная машына. Не думаў, што такой махінай так лёгка кіраваць. Хоць я кіроўца з вялікім стажам, паездзіў на розных аўтамабілях, але тут уражанне проста незабыўнае", — перадаюць "Жодзiнскiя навiны" ўражанні дзяржсакратара.