Павел Латушка падзякаваў Украіне за помнік Караткевічу
Ён зрабіў гэта падчас сустрэчы міністраў культуры Беларусі і Украіны, якая адбылася 11 ліпеня ў Віцебску.
На сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні аб супрацоўніцтве ў адукацыі, музейнай справе. Міністры пагадзіліся зладзіць абменныя гастролі Купалаўскага тэатра і Нацыянальнага тэатра імя Івана Франка.
Нагадаем, што помнік Уладзіміру Караткевічу нядаўна з’явіўся ва украінскай сталіцы. Ініцыятарам яго ўсталявання выступіла Міністэрства культуры Беларусі.