Павел Няхайчык можа вярнуцца ў БАТЭ
Маскоўскае "Дынама" больш не зацікаўленае ў паслугах беларускага футбаліста.
У цяперашнім сезоне Няхайчык гуляў толькі ў шасці матчах дынамаўцаў, але кожны раз выходзіў на замену. Замацавацца ў асноўным складзе каманды ён не змог.
Нагадаем, у маскоўскае "Дынама" Павел Няхайчык перайшоў з БАТЭ ў жніўні 2011 года. Калі клубы змогуць дамовіцца, паўабаронца зноў вернецца ў Барысаў.
На здымку: Віктар Ганчарэнка і Павел Няхайчык, 2008 год. Фота — bymedia.net