Павел Вінаградаў плануе галадаць усе 10 сутак арышту
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла яго жонка Святлана.
Нагадаем, што актывіста кампаніі "Гавары праўду!" абвінавацілі ў арганізацыі цацачнай акцыі на прыпынку каля Мінгарвыканкаму. У судзе міліцыянт-сведка заявіў, што ён нібыта бачыў, як Вінаградаў адыходзіў ад прыпынку з цацкамі.
Дарэчы, Аляксандр Арцыбашаў, якога затрымалі ў судзе, калі ён прынёс перадачу Вінаградаву, таксама абвясціў галадоўку. На юнака зараз складаюць два пратаколы — за цацачную акцыю 10 лютага і за ўчорашнюю ШОС-акцыю каля Дома ўрада. Не выключана, што суд над Арцыбашавым таксама пройдзе сёння.