Павесіўся абвінавачваны па гучнай справе аб групавым згвалтаванні

Як інфармуе ВВС, Рама Сінгха знайшлі ў камеры ў пятлі, зробленай з яго вопраткі. Нагадаем, злачынства, якое выклікала масавыя акцыі пратэсту па ўсёй Індыі, было здзейснена ў снежні 2012-га ў Дэлі. Паводле дадзеных паліцыі, 23-гадовую студэнтку збілі і згвалтавалі шэсць п'яных маладых людзей у аўтобусе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.

Фота — AFP