Паўночная Карэя адкрые межы для назіральнікаў з ЕС
Прычынай гэтага стаў голад у краіне.
Еўрасаюз накіроўвае гуманітарную дапамогу на суму амаль 15 мільёнаў долараў у Паўночную Карэю, дзе больш за паўмільёна чалавек могуць памерці ад голаду.
Еўракамісія паведамляе, што ўлады ў Пхеньяне пайшлі на беспрэцэдэнтны крок, паабяцаўшы пусціць у краіну назіральнікаў, якія будуць сачыць за размеркаваннем харчавання.