Паўтараметровая змяя напужала магілёўцаў

Увагу змяі прыцягнула котка з кацянём. На іх рэптылія і напала. Пры гэтым котка спрабавала абараніць сваё кацяня ды счапілася са змяёй. Расправіўся з рэптыліяй выпадковы мінак, перадае радыё “Магілёў”.

Дагэтуль невядома, якім чынам змяя трапіла на гарадскую вуліцу. Магчыма, яна выпаўзла з кватэры сваіх гаспадароў, альбо прыехала ў Магілёў з лесу, схаваўшыся пад капот машыны. Такія выпадкі ўжо здараліся. Кіроўца мог папросту яе не заўважыць і прывезці ў горад.