Пенсіянераў і інвалідаў пусцяць гандляваць бясплатна

Прадаваць яны змогуць гародніну і садавіну, якую вырасцілі самі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў
Новікаў: "На 15 гарадскіх рынках, якія ажыццяўляюць гандаль харчовымі таварамі, прынята рашэнне аб вылучэнні месцаў ільготным катэгорыям грамадзян — бясплатна або за мінімальную плату да 1600 рублёў"
Дарэчы, аплата месца на мінскіх рынках каштуе ад 1000 да 10.000 рублёў за дзень. Аднак пры гэтым мінчукі актыўна займаюцца нелегальным гандлем, а 25% месцаў на рынках пустуе.