Пенсіянеры павялічаць нагрузку на беларускую медыцыну

Згодна з Аглядам дзяржаўных выдаткаў Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваным экспертамі арганізацыі, меней чым праз дваццаць гадоў у нашай краіне будзе 2,4 мільёны людзей, старэйшых за 60 гадоў. Цяпер іх 2,1 мільёна.

Як адзначаецца ў Аглядзе, людзі ва ўзросце 70 гадоў у пяць разоў часцей маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, чым маладыя людзі. Між тым, дзяржава параўнальна мала выдаткоўвае на медыцыну. Паводле звестак за 2011 год, дзяржаўнае фінансаванне аховы здароўя ў Беларусі складала 3,5% ад ВУП. Гэта болей, чым у краіных СНД, але меней, чым у 10 новых краінах Еўрасаюза, інфармуе БелаПАН.