Перад сыходам з БАТЭ Верамко “падаражэў” да 1 мільёна еўра
Трансферны кошт Сяргея Верамко ў снежні 2010 года складаў 1 мільён еўра. За паўгода футбаліст “падаражэў” на 300 тысяч.
Такія звесткі апублікаваныя на аўтарытэтным сайце www.transfermarkt.de.
Нагадаем, у чацвер варатар перайшоў з БАТЭ ва ўкраінскі “Севастопаль”. Пакуль сума трансферу не называецца. У Барысаве Сяргея Верамко, па словах прэс-сакратара БАТЭ Сяргея Дашкевіча, заменіць 21-гадовы варатар маладзёжнай зборнай Беларусі Аляксандр Гутар.