Адноўлены рух на чыгунцы паміж Масквой і Мінскам
У аўторак на Мажайскай шашы ў Падмаскоўі здарылася аўтааварыя.
Як паведамляе БЕЛТА, каля чыгуначнага пераезду фура сутыкнулася з аўтамабілем Škoda. У выніку грузавік перакрыў чыгунку. Быў затрыманы рух пяці цягнікоў. Сярод іх два пасажырскіх — "Брэст — Масква" і "Варшава — Масква". На цяперашні момант рух адноўлены.
Фота — БЕЛТА