Перамовы ў справе авіяперавозак адбудуцца ў чацвер

Праблемныя пытанні мяркуецца вырашыць 29 сакавіка. Затрыманыя два авіярэйсы ў гэтыя хвіліны мусяць вылецець у Маскву.

Нагадаем, забарона на авіяперавозкі дзейнічала каля 4 гадзінаў. Паводле словаў намесніка гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці "Белавія" Ігара Чаргінца, "расійскі бок хоча атрымаць камерцыйную перавагу для сваіх авіякампаній". Беларускі бок "настойвае на парытэце", — цытуе словы Чаргінца партал tut.by. Гаворка ідзе пра колькасць рэйсаў, якія выконваюцца штодня.