Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Паўднёвай Асеціі — у рэанімацыі

Нагадаем, што ў лістападзе 2011 года экс-міністр адукацыі рэспублікі Ала Джыоева на прэзідэнцкіх выбарах выйграла ў кіраўніка МНС Анатоля Бібілава. Вярхоўны суд рэспублікі адмяніў вынікі выбараў. У адказ Джыоева абвясціла сябе абраным прэзідэнтам.

Крызіс быў развязаны дамовай паміж тагачасным прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі Эдуардам Какойты і Джыоевай.  Але 18 студзеня Джыоева заявіла, што не ўсе пункты дамовы выконваюцца, таму яна адклікае свой подпіс пад ім. Яна запатрабавала перадаць ёй уладу як законна абранаму прэзідэнту. На 10 лютага янаы прызначыла сваю інаўгурацыю.

Аднак 9 лютага яе штаб штурмавалі супрацоўнікі спецназу і КДБ, паведамляе newsru.com. У вынику жанчына трапіла ў рэанімацыю. У пятніцу зранку лекары паведамілі, што ў Джыоевай гіпертанічны крыз і падазрэнне на мікраінсульт. Стан застаецца цяжкім.

У штабе палітыка кажуць, што яе білі прыкладамі і нагамі, а потым, "як ката", закінулі ў машыну. Прысутныя падчас затрымання Джыоевай кажуць, што спецназаўцы збівалі ўсіх, у тым ліку жанчын.