Першы дзень жніўня будзе дажджлівым

Амаль паўсюль пройдуць кароткачасовыя дажджы. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях моцныя. Дзе-нідзе прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Вецер будзе слабым, а тэмпература паветра ўначы апусціцца да 13-19 градусаў. Днём стане ізноў спякотна. Нават да 27-мі па Цэльсію.