Пётр Кісялёў: Якія вахабіты? Сваіх хапае
Пракуратура абвергнула інфармацыю пра тое, што да тэракту ў мінскім метро можа быць датычны расійскі вахабіт.
Раней з'явілася інфармацыя, што па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метрапалітэне нібыта шукаюць расійскага вахабіта Віктара Дваракоўскага. "Якія тут вахабіты? Сваіх хапае", — сказаў 18 красавіка афіцыйны прадстаўнік генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў.
Нагадаем, 18 красавіка на расійскім сайце LifeNews з'явілася інфармацыя, што спецслужбы падазраюць 23-гадовага Віктара Дваракоўскага ў датычнасці да выбуху ў Мінску. На гэты момант Дваракоўскі знаходзіцца ў вышуку на тэрыторыі Расіі. Паводле дадзеных навіннага парталу, пасля мінскага тэракту прадстаўнікі ФСБ прыходзілі і да родных Дваракоўскага, і да прадстаўнікоў мусульманскай суполкі Стаўраполля, паведамляе Руская служба навінаў.