Піна паднялася больш чым на 200 сантыметраў

Вада затапіла аглядную пляцоўку на пінскай набярэжнай. Большая частка русла Піны ўжо ачысцілася ад лёду, аднак рыхлы ледзяны панцыр яшчэ ляжыць на ціхіх прытоках палескай ракі. Чым і карыстаюцца “адвязныя” рыбакі, якія дзеля  хобі гатовыя рызыкаваць сваім жыццём.

Пакуль спецыялісты прагназуюць, што сёлета вялікай паводкі не будзе. Зіма была не марознай і маласнежнай. Праўда, калі пойдуць моцныя вясеннія дажджы, сітуацыя можа хутка змяніцца ў горшы бок.