Пінчанін Уладзімір Чуб стаў расійскім сенатарам
Ён быў абраны сябрам Савета Федэрацыі 24 снежня.
Кандыдатуру 63-гадовага пінскага ўраджэнца падтрымалі 20 дэпутатаў Мурманскай абласной думы, паведамляе сайт ipinsk.by.
Раней Уладзімір Чуб 19 гадоў узначальваў Растоўскую вобласць. Пасля адстаўкі з пасады губернатара ён заняў пасаду старшыні савета дырэктараў Азова-Данскога параходства, а таксама стаў кіраўніком камітэта судзейства і інспектавання пры выканкаме Расійскага футбольнага саюзу.
Дарэчы, Чуб не першы ўраджэнец Беларусі ў расійскім Савеце Федэрацыі. Да 2004 года яго чальцом быў ураджэнец Глуска (Магілёўшчына) Валерый Гарагляд.