Пінск — лідар краіны па стратных арганізацыях
Паводле звестак Белстату, на канец 2011 года ў Пінску налічвалася амаль 17% стратных арганізацыяў.
Па гэтым паказчыку сталіца Палесся — лідар у Беларусі. На другім месцы ідуць Баранавічы, а на трэцім Брэст. А ўвогуле з дзесяці беларускіх рэгіёнаў з найбольшым адсоткам стратных арганізацыяў прадстаўнікі Брэстчыны занялі сем пазіцыяў.