Пінская зверагаспадарка пашырае вытворчасць футра

У ёй па дацкай тэхналогіі будуць гадавацца норкі з кароткім футрам, так званыя “скандынаўкі”, якія карыстаюцца попытам на еўрапейскім рынку. Варта адзначыць, што 90% палескага футра ідзе на экспарт. Напрыклад на снежаньскім футравым аўкцыёне, які адбываўся ў Фінляндыі, пінчукі прадалі 30 тысяч норак.